Сабралі 3D відэа-рэканструкцыі Старажытнага свету. Ад Шумера да Карфагена. Вазьміце папкорн і атрымлівайце асалоду. Спіс будзе дапаўняцца.
Шумер
Ур быў адным з найбуйнейшых цэнтраў шумерскай цывілізацыі. Каля 2310 года да н. э. Ур разграміў акадскі цар Сарган Старажытны і ўключыў у склад сваёй адзінай дзяржавы. У 4 стагодзі да н. э. горад канчаткова пакінулі апошнія жыхары, як мяркуецца, з-за змен клімату.
У Уруке ўпершыню з’явіліся сцены ў старажытнай Месапатаміі. Царом Урука быў легендарны Гільгамеш.
Ніпур – свяшчэнны горад шумераў, дзе знаходзіўся храм галоўнага бога Энліля.
Тутуб вядомы сваім храмам, які пабудаваны на вяршыні падвойнай тэрасы з авальнымі сценамі.
[/su_spoiler]
Вавілон не мае патрэбы ў прадстаўленні.
Асірыя
Першы свой горад і сталіцу асірыйцы назвалі ў гонар вярхоўнага бога – Ашур ці Асур.
Ніневія становіцца сталіцай імперыі ў канцы VIII—VII стагоддзяў да н. э. падчас праўлення Сінахерыба.
Дур-Шарукін быў сталіцай Асірыі пры цары Саргоне II. Ён вырашыў пабудаваць сталіцу з нуля, але пасля смерці цара будаўніцтва спынілася, людзі пакінулі горад.
Німруд заснаваў Салманасар I ў 13 стагоддзі да н. э., і праз 400 гадоў пры Ашурнацырапале II горад стаў сталіцай Асірыі. У 612 годзе да н. э. яго разбурылі мідзійцы і халдзеі.
Старажытны Егіпет
Агульная рэканструкцыя розных месцаў Старажытнага Егіпту.
Луксорскі храм адрозніваюць грандыёзнасць задумы, манументальнасць і ўрачыстасць дэталяў, вялікая колькасць калон.
Александрыя часоў Пталамаяў – буйны партовы горад са знакамітым маяком.
Старажытная Грэцыя
Кноскі палац – шматпавярховы цэнтр старажытнай мінойскай цывілізацыі на востраве Крыт.
Сэрца Афін – Акропаль і яго раскошны храм Парфенон.
Старажытныя грэкі заснавалі Мілет на тэрыторыі сучаснай Турцыі на беразе мора. У 129 да н. э. рымляне захапілі горад, аднак ён захоўваў гандлёвае значэнне і адыгрываў вялікую ролю ў культурным жыцці грэкаў.
Карынф знаходзіўся на Карынфскім перашыйку, які злучае мацерыковую Грэцыю і паўвостраў Пелапанес.
У Эфесе размяшчаўся храм Артэміды, адно з цудаў свету. Першапачаткова гэта быў партовы горад, але потым бухта змялела. Землятрасенні цалкам пахавалі горад.
Старажытны Рым
Уся веліч Рыма у 3D.
Пражывіце той жудасны дзень у Пампеях з пачатку да трагічнага канца.
Экскурсія па рымскім дому.
Карфаген
Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, выдзеліце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl + Enter