Егіпецка-швецкая археалагічная экспедыцыя з Лундскага ўніверсітэта знайшла новую групу скальных магільняў у паўночнай частцы Гебель-эль-Сільсіля ў Асуане. Пахаванні датуюць часамі кіравання фараонаў Новага царства Аменхатэпа II і Тутмаса III. Экспедыцыяй кіруюць: Махмуд Афіфі з Міністэрства па справах старажытнасцяў Егіпту, Марыя Нільсан і Джон Уорд са Швецыі.
Марыя Нільсан адзначае, што папярэднія экспедыцыі апісалі магільні, але даследаванняў і належных археалагічных прац не праводзілі. У 2015 археолагі знайшлі і ачысцілі ад пяску, пылі і пласта солі 43 магілы і 5 магільняў. Праз 8 месяцаў яны вярнуліся да працы.
Зараз яны знайшлі 12 новых магіл, выбітыя ў скале 3 крыпты, 2 нішы для дароў, адно пахаванне жывёл і тры з немаўлятамі. Усе магілы, акрамя двух дзіцячых, разрабавалі яшчэ ў старажытнасці.
Археолагі мяркуюць, што гэтыя пахаванні – сямейныя. Адзін з немаўлятаў быў захутаны ў тканіну. Амулеты з малюнкамі бога Беса, каралі, керамічныя пасудзіны, крамень і каляровыя каменьчыкі таксама былі знойдзены ў магілах.
Пахаванні жывёл складаюцца з аднакамерных крыпт, якія ўтрымоўваюць рэшткі нільскага акуня, дзясятак авечак і коз. Амаль цэлы дарослы кракадзіл на падлозе двара адразу за адной з камер.
Па праведзеных даследаваннях рэштак, не было знойдзена сведчанняў недастатковага харчавання ці інфекцый, затое асаблівасці пераломаў і наогул костак звяртаюць увагу на прафесійныя небяспекі працы ў кар’еры.
Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, выдзеліце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl + Enter