Даведнік па Вавілону

Нататка: даведнік апісвае Вавілон 6 стагоддзя да нашай эры і зроблены па тыпе сучасных даведнікаў з сайта Wikitravel.

Вавілон быў ня толькі вельмі вялікім горадам, але і самым прыгожым з усіх гарадоў, якія я ведаю.Герадот

Вавілон — адзін з самых буйных гарадоў свету, заснаваны не пазней 3-га тысячагоддзя да нашай эры. З нязначнага шумерскага селішча ён вырас у палітычны, эканамічны і культурны цэнтр.

Вавілон знаходзіцца ў Новававілонскім царстве, вобласць Акад, і з’яўляецца яго сталіцай. Размешчаны на беразе Еўфрата. Плошча горада складае каля 4 км², а з улікам тэрыторыі «Вялікага Вавілона», ахопленага знешней сцяной, — 10 км².

Геаграфія, клімат, флора і фаўна

Гарачы трапічны клімат. Высокія тэмпературы спалучаюцца з падвышанай вільготнасцю ў раёнах балот, што робіць умовы жыцця тут даволі цяжкімі.

Пустынныя пейзажы сярод фінікавых пальмаў і кустоў грэбеншчыка. Уздоўж каналаў і ракі расце вярба і ў багацці — трыснёг.

Удалечыні ад вады сустракаюцца дробныя грызуны, газелі і анагры. У забалочаных месцах можна пабачыць кабаноў і вадаплаўных птушак. У Еўфраце жыве велізарная колькасць відаў прамысловых рыб. Усюды асьцерагайцеся небяспечных жывёл і насякомых: львоў, змей, скарпіёнаў, маскітаў і камароў.

Клікніце на карту, каб паглядзець у поўным памеры.

Зразумець

150 гадоў назад Вавілон быў разбураны асірыйскім царом Сінахерыбам. Асірыйцы рабавалі горад і забівалі жыхароў. Потым Сінахерыб загадаў адкрыць каналы, горад затапіла вада і ператварыла яго ў балота.

Наступны цар Асархадон аднавіў горад, і ў яго паступова пачалі вяртацца жыхары. Праз 30 гадоў цар Ашурбаніпал асадзіў Вавілон і падавіў пачаўшыся там мяцеж. Пасля смерці Ашурбаніпал ў краіне пачалася грамадзянская вайна.

Асірыйскае войска падышло да Вавілона. У той жа дзень вавіланяне выйшлі з горада, уступілі ў бой з асірыйцамі і нанеслі цяжкае паражэнне асірыйскаму войску, захапіўшы ў яго здабычу. Былы асірыйскі намеснік, халдзей, Набапаласар скарыстаўся момантам; яго войска захоплівала горад за горадам. У выніку Набапаласар сеў на пасад у Вавілоне. Ён быў царом Вавілоніі на працягу 21-го года і падчас свайго царавання вёў шмат войн: ім былі разгромлены асірыйцы і егіпцяне, падначалена Іўдзея.

Сын Набапаласара, Навухаданосар II, здолеў пераўтварыць Вавілонію ў самую вялікую дзяржаву свету, а горад — у багаты палітычны, эканамічны і культурны цэнтр свету. На вуліцах люднага і шумнага горада зараз можна было сустрэць ня толькі вавіланян, але і асірыйцаў, яўрэяў, егіпцянаў, мідыйцаў, эламітаў, грэкаў, арабаў і прадстаўнікоў іншых народаў. Вавілон — адначасова святы і пракляты горад, горад раскошы і ўсіх распутстваў, якія толькі есць на зямлі.

Як дабрацца

З поўначы вядуць дарогі па абодвух берагах Еўфрата. Калі вы ідзеці з Асірыі ці Урарту, то лепш дайсці прамым шляхам да левага берага ракі, а потым спакойна, не адыходзячы ад яе, дабрацца праз Сіппар да Брамы Канала Шухі, што ў горадзе. Калі вы ідзеці з Фінікіі ці Лідзіі, то трымайце шлях па правым беразе да Брамы Лугальіры.

З захаду, з Егіпта або Іўдзеі, можна прайсці праз Сірыйскую пустыню да царскай брамы, аднак ісці праз пустыню небяспечна: вы можаце пацярпець ня толькі ад спёкі і скарпіёнаў, але і ад разбойнікаў-качэўнікаў.

З Аравіі дабрацца складаней усяго: або ісці праз пустыню да Брамы Шамаша, або рабіць круг праз Фінікію.

З Мідыі трэба перабрацца праз Тыгр і пайсці прамым шляхам праз горад Кута, дзе можна спыніцца і адпачыць. Праз пяць гадзін ад Куты вы будзеце ўжо ў Вавілоне каля Брамы Канала Мадану.

З Элама і іншых гарадоў Вавілоніі на ўсходзе трэба ісці праз правінцыйны горад Кіш да Брамы Гішу.

З Урука, Ура і іншых паўднёва-ўсходніх гарадоў трэба ісці праз святы горад Ніпур да Брамы боскага сонца ці праз горад Дзільбат да Брамы марскога берага.

Уверх ці ўніз па рацэ і каналах на караблі магчыма прыплыць да прыстані Заходняга горада.

Арыентацыя

Вавілон падзелены Еўфратам на дзве часткі: Заходні горад і Усходні горад. Трапіць з адной часткі ў другую можна праз Мост Набапаласара альбо на лодцы. За сценамі Заходняга і Усходняга горада размешчаны прадмесця. Прадмесця Усходняга горада акружаныя знешняй сцяною Навахуданосара II, гэтую частку называюць «Вялікі Вавілон». Асноўная частка горада падзелена на кварталы.

З любога месца бачна цэнтральнае збудаванне Вавілона – зікурат Этэменанкі. Трэба толькі падняць галаву і знайсці Этэменанкі, каб зразумець, у якім боку ад вас знаходзіцца цэнтр горада.

Транспарт

Праз кожныя вароты па ўсім горадзе ляжаць вуліцы, якія размешчаны ўпоперак або ўздоўж ракі. Гасцей, што звыкліся з вузкімі і крывымі вулачкамі сваіх гарадоў, абавязкова ўразяць роўныя і прасторныя вуліцы Вавілона. Па каналах можна скарыстацца паслугамі лодачнікаў, дзе ёсць такая магчымасць.

Кварталы і іх выдатнасці

Вавілон — горад храмаў, якіх у агульнай складанасці пяцьдзясят. Яны ўзвышаюцца сярод трох- і чатырохпавярховых дамоў, чые дзверы выходзяць толькі ў двор, але не на бок вуліцы. Багатыя жыхары вырошчваюць фінікі проста ў сябе ў двары. На ніжніх паверхах жывуць гаспадары, на верхніх — рабыні і прыслуга.

Асноўная частка горада акружана трайнымі сценамі. Праз кожныя 20 метраў самай першай і высокай сцяны, Імгур-Энліль, размешчаны вежы. Адразу ж за ёй ідзе другая сцяна таўшчынёю ў 4 метры, Нямет-Энліль, якая дублюе першую. Далей ідзе самая нізкая і тонкая Сцяна рова. Сцяна набярэжнай бароніць Усходні горад з боку ракі. Знешняя сцяна Навухаданосара II мае 110 веж і даўжыню 18 кіламетраў.

mob063

Эріду

Цэнтральны квартал, найстаражытнейшая частка горада і рэлігійны цэнтр 14-ці храмаў. «Дом паднятай галавы», Эсагіла — цэнтральнае свяцілішча бога-апекуна Вавілона — Мардука, яно знаходзіцца каля зікурата Этэменанкі. У памяшканні паміж двума дворыкамі стаяць залатыя статуі Мардука і яго жонкі Царпатніт, і сцены таксама ўпрыгожаны золатам і лазурытам.

«Дом асновы неба і зямлі», зікурат Этэменанкі, твор архітэктара Арадахеша, які дасягае 91 метра ў вышыню і складаецца з сямі шматкаляровых паверхаў. Зікурат знаходзіцца ў цэнтры сада, акружанага сцяной і храмавымі памяшканнямі.

Храм Эрказагіна прысвечаны бацьку Мардука, богу Эа. Эрабрыры — храм бога Мадана. Эгальмах — храм багіні лекавання і смерці Гулы, у ім водзяцца свойскія сабакі, культавыя жывёлы Гулы. Энамтагадуха — храм бога качэўнікаў-амарэяў Амуру. Эалтіла – храм Адада, важнага для вавіланян бога буры і навальніцы, які ўвасабляе разбурэнне і стварэнне, яму пад рознымі імёнамі могуць пакланяцца хурыты, хаты, хеты і лувійцы. Храм Іштар — Этуркалама. Энітэна — храм бога месяца Сіна. Эсагдзільанагідрутуку — храм вестуна багоў Папсукаля. Эзідагішнугаль — храм бога-пастух Думузі, які памірае і ўваскрасае, і якога ўшаноўваюць таксама іўдзеі, называючы яго Тамуз. Эгішланкі — храм сына Мардука, бога пісьмовасці Набу. Эгузаламах — храм бога Нінгідзіды, і Эсагашара — храм Ануніт, аднаго з увасабленняў Іштар.

Па галоўнай гарадской Вуліцы Працэсій праходзяць урачыстасці і рытуальныя абрады, якія скончваюцца ў Брамы Эсагіла.

mob062

Кадынгіра

Квартал Кадынгіра, які размешчаны паўночней квартала Эріду, названы ў гонар шумерскага наймення горада. У Кадынгіре амаль няма жылых дамоў: толькі палацы, сады, храмы і непрыступныя сцены. Адсюль цар і вышэйшыя чыны кіруюць горадам з добра ўмацаванымі крэпасцямі і палацамі.

У паўднёвай частцы квартала працякае канал Лібіль-хенгала. Свяцілішча багіні-маці Нінмах, храм Эмах, размешчаны перад Варотамі Іштар. Паўднёвей знаходзіліся храм Іштар — Эмашдары, храм Набу — Энігідаркаламашума, храм багіні фінікійцаў і угарытаў Ашэры — Эхілікалама.

Вуліца Працэсій у Эріду пачынаецца ў Варотаў Іштар. Цэгла варотаў пакрыта ярка-блакітнай, жоўтай, белай і чорнай глазурай. Барэльефы 120-ці львоў і 455-ці іншых жывёл ахоўваюць супакой Вавілона. Самі вароты выраблены з кедра, прывезенага з Захаду.

У палацавы комплекс вас наўрад ці пусцяць, можна толькі захапляцца яго прыгожасцю знадворку. Паўднёвы палац складаецца з пяці асобных крэпасцяў унутры адной вялікай. Для засцярогі Паўднёвага палаца ад вод ракі быў пабудаваны Заходні бастыён. У Цэнтральным палацы-музеі захоўваюцца трафеі з пераможных паходаў цара.

Для таго каб парадаваць сваю жонку-мідзійку Аміціс, якая вырасла сярод зеляніны і гор, цар Навухаданосар пабудаваў тут Вісячыя сады.

Шуана

Размешчаны ў паўднева-ўсходняй частцы Усходняга горада. У паўдневай частцы, па вуліцы Набу, квартал абмяжоўваецца Варотамі Ураша, адкуль вядзе дарога ў горад Дзільбат, у цэнтры якога пабудаваны зікурат Е-Ібе-Ану, прысвечаны багіне зямлі па імені Ураш. Тут Эрхусагцілла, храм бога зямляробства Нінурты, і Эшасурра, храм Ішхары.

Новы горад

Гандлевы квартал Вавілона знаходзіцца на паўночным захадзе Усходняга горада. Тут ёсць храмы: Эўрунанам у гонар Набу, Экітушгирзаль и Эандасаа ў гонар Белет-Эаны. На поўдні праходзіць вуліца Мардука да Варот Мардука ў «Вялікі Вавілон».

Кулаб

Размешчаны на поўдзень ад Новага горада квартал завецца ў гонар старажытнай акругі ў горадзе Урук. Тут чатыры храмы: Эгішнугаль у гонар Сіна, Эмекілібурур у гонар Шарат-Ларсы, Эўргубба ў гонар бога-заступніка квартала Пісангунука и Эсаг у гонар эпічнага цара Лугальбанды.

Касіры

Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Усходняга города. Праз квартал ляжыць вуліца Забабы, якая вядзе да аднайменных варот. Дарога ад гэтых варот вядзе ў горад Кіш, які ахоўваецца богам-вітязь Забаба. У Касірі тры святілішчы: свяшчэнны пастамент анунакаў Экагула, пастамент ігігаў Эдуркуга і храм багіні Нанайі, Эмеурур.

Кумар

Цантральны квартал Заходняга горада. Тут сем храмаў: Энамціла ў гонар Валадара Ветру Эліля, Эшмах у гонар Эа, Экадзімма ў гонар Белілі, іпастась сястры Думузі, Гештінаны, Эмесікіла ў гонар Амуру, Эдзікукаламма ў гонар бога свету і справядлівасці Шамаша, Ээсіркаламма у гонар Пісангунука і Энамхе у гонар Адада. Вуліца Адада з маста Набапаласара ад Усходняга горада праходзіць праз гэты квартал да Царскіх варот.

Туба

Паўдневы квартал Заходняга горада. Тут тры храмы: Экітушгарза у гонар Белет-Эаны, Эсабад у гонар Гулы і Эшыддукішарра ў гонар Набу. Па вуліцы Шамаша з Кумара можна дайсці да Варот Шамаша, а калі звярнуць направа — да Варот Адада.

Баб-Лугальірра

Па вуліцы Шамаша ад Кумара можна дайсці да паўночнага квартала Заходняга города, які на поўначы канчаецца Варотамі Энліля. Тут тры храмы: Энінмах у гонар бога свету і огню Нуска, Эгішхуранкіа ў гонар багіні Белет-Нінуа і Эбурсаса ў гонар бога Шара.

Вялікі Вавілон

За сценамі Усходняга горада знаходзіцца вялізны раён «Вялікі Вавілон», які абмежаваны Знешней сцяной Навухаданосара II. На поўначы раёна цар пабудаваў Летні палац, побач з якім пасялілісь самыя багатыя і знатныя людзі горада ў квартале Біт-Шар-Бабілі, што азначае «Дом цара Вавілона».

Па астатняй тэрыторыі «Вялікага Вавілона» раскіданы простыя дамы, храмы і сельскагаспадарчыя ўчасткі. Па знешней сцяне размешчаны пяць варот, якія вядуць у розныя накірункі ад горада.

Чым займацца

Для паломнікаў Вавілон ня горш за свяшчэнны Ніппур. Мноства храмаў галоўных и меней шаноўных багоў размешчаны па ўсяму гораду. Абявязкова наведайце пышную Эсагілу ў квартале Эріду. Аб доўгім жыцці і добрым здароўі прасіце Гулу ў любым яе храме. Аб сексуальнай прывабнасці і паэтычным натхненні прасіце Нанайю ў яе храме ў квартале Касіры.

Калі вы гандляр або жадаеце нешта набыць, ідзіце на рынкі Новага горада. Тут вы можаце прадаць або купіць любы тавар з усяго свету, паслухаць говорку на розных замежных мовах. На кожным рынке вы знойдзеце пісараў, якія гатовы за грошы аформіць любую вашу здзелку, калі вы самі ня ўмееце пісаць.

Наконт значных здзелак можна звярнуцца да купецкай гільдыі. «Дом Эгібі» мае ва ўласнасці 42 будынка ў горадзе і яшчэ некалькі дзясяткаў у іншых. Яшчэ адна гільдыя ў горадзе — «Дом Мурашу».

123123123

Для знатакоў архітэктуры абавязкова наведванне зікурата Этеменанкі, храма Эсагіла і Варот Іштар. На набярэжнай Еўфрата можна адпачыць ад доўгіх прагулак, апусціўшы ногі ў ваду.

Для адпачынка па ўсяму гораду адкрыты таверны для багатых и ня надта багатых вандроўнікаў, дзе можна выпіць вінаграднае віно або бражку з фінікаў. Калі запытацца, можна пазнаць, дзе знаходзіцца бліжэйшыя публічныя дамы.

Меры засцярогі

Жыхары Вавілона пры ўсёй сваёй дзелавітасці, пры ўсім працалюбстве і клапатлівасці вядомы сваймі адмоўнымі рысамі, якімі іх надзяліў горад: карытсалюбства, сквапнасць, эгаізм, жорсткасць, помслівасць.

На фоне раскошы і багацця ў горадзе працвітае злачыннасць, ёсць нават арганізаваныя групы бандытаў. Сачыце за сваймі рэчамі: на вуліцах арудуюць кішэннікі. У вузкія і падазроныя завулкі лепш не заходзіць, у горадзе пачасціліся выпадкі вымагання. У сумніўных карчмах часта збіраецца зброд з усяго горада. Ноччу на вуліцу не варта выходзіць наогул. Калі вы ўсё ж сталі ахвярай злачынца, звяртайцеся да гарадской варты.

Па рынкам і вуліцам лепей не хадзіць аднаму. Пры здзелках сцерагчыцеся спекуляцый, заўсёды замацоўвайце пакупку або продаж дагаворам, асабліва калі купляеце рабоў.

Калі вам стала дрэнна або вы раптам захварэлі, звяртайцеся да бліжэйшага знахара. Вядома, вавілонская медыцына наогул уступае егіпецкай, але ў сталіцы лечаць на вышэйшым узроўні, праўда, вельмі дорага.

Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, выдзеліце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl + Enter

Галоўны рэдактар