Падборка з пяці кніг на рускай мове па рэлігіі адной з старажытнейшых цывілізацый свету, Старажтнага Егіпта. Манаграфіі прызначана для шырокага колу чытачоў.
Дадзеная кніга прызначана для шырокага колу чытачоў, якія жадаюць бліжэй пазнаёміцца з рэлігійнымі ўяўленнямі жыхароў Старажытнага Егіпта. У ёй ў падрабязным выглядзе змешчаны звесткі аб міфах, якія існавалі ў старажытнаегіпецкай цывілізацыі, культавых цэнтрах і археалагічных знаходках, якія сведчаць аб ідалапаклонстве населення багам. У канцы кнігі прыведзены асноўны пантэон багоў і дэманаў Старажытнага Егіпта, перыядызацыя яго гісторыі. Да тэксту працы дададзены яркія ілюстрацыя, якія дапамагаюць чытачу лепш акунуцца ў свет рэлігіі і магіі вялікай цывілізацыі.
Спампаваць: DOC
Кнігі, якія ўваходзяць у выданне 1996 г. «Егіпецкая рэлігія. Егіпецкая магія», прыналежаць пяру сапраўднага знатака сваёй працы – знакамітаму ўсходазнаўцу Уолісу Баджу. У сваёй першай працы гэтага невялікага зборніка аўтар падрабязна разглядае галоўные пункты старажытнаегіпецкай рэлігіі, асноўваючыся на гістарычных крыніцах, фрагметы якіх змешчаны ў главах яго твора. Мэта гэтай кнігі — коратка расказаць чытачу аб асноўных гледжаннях і вераваннях старажытных егіпцян, якія тычацца ўваскрэсення і жыцця пасля смерці.
Спампаваць: PDF
Сярод навукова-папулярнай літаратуры, прысвечанай старажытнаегіпецкай культуры, міфалогіі і рэлігіі, кніга Дзмітры Мэекса і Крысці Фавар-Мэекс «Паўсядзённае жыццё егіпецкіх багоў» па-свойму ўнікальная. У ёй свет багоў самадастатковы і замкнуты ў сабе. Д. Мэекс і К. Фавар-Мэекс разглядаюць яго як складаную стуктуру, якая існуе па сваіх законах і на роўных узаемадзейнічае з светам людзей. Такі падыход дае магчымасць убачыць абодва гэтых света з новага, нечаканага боку і вырашыць многія загадкі, пакінутыя нам старажытнымі жыхарамі даліны Ніла.
Спампаваць: DOC
Міфы старажытнага Егіпта ўяўляюць сабой выключны інтарэс не толькі для гісторыі егіпецкай рэлігіі. Яны з’яўляюцца неабходнай крыніцай па вывучэнню ўсёй культуры Егіпта. Выкарыстанне міфалагічнага матэрыялу немінуча і пры даследваннях асобных пытанняў гісторыі Егіпта, асабаліва старажытнейшых яе перыядаў, і для разумення шэрагу праблем егіпецкага мастацства. У дадзенай працы змешчаны пераклады ўсіх асноўных егіпецкіх міфаў, якія дайшлі да нас у больш ці менш поўным выглядзе. Аўтару здавалася, аднак, немэтазгодным прыводзіць такія сказанні, тэксты якіх перагружаныя мноствам магічных формул ці багаслоўскіх разваг і якія прадстаўляюць цікавасць толькі для вузкага кола спецыялістаў.
Спампаваць: FB2
Кніга М. А. Карастоўцава – Книга М. А. Коростовцева – лепшая айчынная манаграфія, якая прысвечана рэлігіі Егіпта, і зусім унікальна па шырыні ахопу матэрыялу. Даследванне ўключае не толькі ўсе перыяды гісторыі егіпецкай рэлігіі, ад дадынастычных часоў і да дахрысціанскай эпохі, але і фактычна ўсе формы яе існавання: тэалагічныя працы жрэцоў, рэлігійны ўжытак прывілеяваных саслоўяў – прыдворных вяльмож і знаці, паўсядзённы культ, храмавыя службы, простанародныя вераванні і прымхі. Матэрыял сістэматызаваны па тэмах, што вельмі аблягчае пошук неабходных звестак і дае магчымасць выкарыстоўваць кнігу таксама ў якасці даведачнага дапаможніка.
Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, выдзеліце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl + Enter