Максімальна магчымы лік: 215999
Мінімальна магчымы лік: 1
Як захаваць малюнак, чытайце ніжэй.
Вавілонскія лічбы запісваліся клінапісам — на гліняных таблічках, пакуль гліна яшчэ мяккая, драўлянай палачкай для пісьма ці завостраным трыснёгам выціскалі знакі. Вавілонская дзяржава ўспадкавала шасцідзесяцярычную сістэму і перадала яе, разам з табліцамі назіранняў за небам, грэчаскім астраномам. У пазнейшы час шасцідзесяцярычная сістэма выкарыстоўвалася арабамі, а таксама старажытнымі і сярэднявечнымі астраномамі, у першую чаргу, для прадстаўлення дробаў.
Гэтыя дробы выкарыстоўваліся для запісу астранамічных каардынат — вуглоў, і гэта традыцыя захавалася дагэтуль. У адным градусе 60 хвілін і ў адной хвіліне 60 секунд.
Вавілонская сістэма лічэння ўжывалася за дзве тысячы гадоў да н. э. Для запісу лікаў выкарыстоўваліся ўсяго два знака: стаячы клін для пазначэння адзінак і ляжачы клін
для абазначэння дзясяткаў унутры шасцідзесяцярычнага разраду.
Лік 60 пазначаўся тым жа знакам, што і 1, гэтым жа знакам пазначаліся і лікі 3600=602, 216000=603 і ўсе іншыя ступені 60. Для выяўлення значэння ліку трэба было малюнак ліку разбіць на разрады справа налева. Новы разрад пачынаўся са з’яўлення прамога кліну пасля ляжачага, калі разглядаць лік справа налева. Значэнне ліку вызначалі па значэннях складаючых яго лічбаў, але з улікам таго, што лічбы ў кожным наступным разрадзе значылі ў 60 раз больш тых жа лічбаў у папярэднім разрадзе.



Спачатку нуля не было, што прыводзіла да неадназначнага запісу лікаў, і пра іх значэнне даводзілася здагадвацца па кантэксце. Пазней, паміж 4 і 3 стагоддзем да нашай эры, з’явілася пазначэнне «нуля» , але толькі для пазначэння пустых шасцідзесяцярычных разрадаў у сярэдзіне ліку. Заключныя нулі ліку не пісаліся, і запіс лікаў заставаўся неадназначым.

Каб захаваць сабе атрыманы лік у вавілонскай сістэме лічэння, вам трэба націснуць на малюнак правай кнопкай мышы і абраць у выпадальным меню “захаваць малюнак як…”.
Распрацоўка канвертара: Віталь Байдзін і Дзмітрый Канашонкін
Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, выдзеліце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl + Enter